Беларуская мастачка стварыла квір-вясельную гульню
«Для мяне было важна зрабіць вясёлую і захапляльную гульню, — кажа Вікторыя. — Тут шмат кэмпу і іроніі, спрашчэння і гламурызацыі. Змест гульні падаецца лёгкім і забаўляльным. Але я спадзяюся, што за першым пластом весялосці гул_іца таксама пабачыць кантэкст, асэнсуе стан квір-правоў у Беларусі і ўзровень гамафобіі. Я абрала вяселле ў якасці мэты гульні не таму, што веру ў канцэпцыю шлюбу як сэнсу жыцця, а таму, што гэта просты і зразумелы індыкатар агульнай сітуацыі, у якой зараз апынуліся негетэрасэксуальныя людзі ў Беларусі».
Мастачка адзначае, што шлюб — тое, што ў Беларусі лічыцца «жаночым прызначэннем», гэта выбар без выбару, бо да яго падштурхоўвае і атачэнне, і сацыяльныя інстытуты. «Wedding Game» — гэта своеасаблівы адказ на гетэранарматыўны прэсінг, маўляў, жадаеш шлюбу — дык вось, як табе такі рытуал?
Гульня даступная па спасылцы.