Набор у групу падтрымкі для ЛГБТК+ людзей

Бясьпечнае месца для ЛГБТК+ людзей, якія сутыкаюцца з гамафобіяй (як зьнешняй, так і ўнутраннай) й іншымі цяжкімі вопытамі.

«Новыя Рэгіёны» пачынае шосты набор у анляйн групу псыхалягічнай падтрымкі для ЛГБТК+ людзей з Беларусі. Група будзе праходзіць у Zoom па серадах па Беларусі ў 19:00 (з 12/04/2023) на працягу трох месяцаў (8 сустрэч) і будзе доўжыцца 1.5- 2 гадзіны.

Што трэба ведаць:

  • Групу будзе весьці псыхолаг, які працуе ў кагнітыўна-паводніцкім і інтэгратыўным падыходзе.
  • Мова, на якой размаўляе псыхолаг - руская, але ён вельмі добра разумее беларускую.
  • Важна адзначыць: гэтая група не зьяўляецца групай крызыснай псыхацерапеўтычнай дапамогі, а таксама ня можа быць заменай мэдыкамэнтознага лячэньня і\або індывідуальнай псыхатэрапіі.
  • Колькасьць месцаў абмежавана да 8 чалавек. Калі ласка, ацаніце свае часавыя магчымасьці і упэўніцеся, што вы гатовы рэгулярна наведваць групавыя сустрэчы.
  • Для рэгістрацыі вам трэба будзе адказаць на некалькі пытанняў аб вашым вопыце псыхатэрапіі і вашых чаканнях ад групы.
  • Узрост: ад 18 гадоў.
  • Таксама псыхолаг запросіць вас на невялічкае інтэрв’ю, праходжанне якога з’ўляецца важным для ўдзелу ў групе, але яго не гарантуе. 

Спасылка на рэгістрацыю. Дэдлайн: 06.04.23

Знайшлі памылку? Ctrl+Enter