Аб праекце
«ДазХіп» — гэта медыя пра гендар і сэксуальнасць у кантэксце Беларусі. ЛГБТК+ людзі стварылі яго для падтрымкі і пашырэнняў ведаў, правоў і магчымасцяў ЛГБТ+ людзей у Беларусі і за яе межамі.
Мы расказваем пра ўсё, што можа быць цікава, карысна і важна для беларускай ЛГБТ і квір-супольнасці — як у краіне, так і за яе межамі.
Івэнты, ініцыятывы, творчыя практыкі, асабістыя гісторыі, цяжкія ўспаміны і дзёрзкія мары — з розных бакоў мы збіраем гэты бясконцы пазл у карціну, якая апісвае, што адбываецца з супольнасцю цяпер. З надзеяй паўплываць на будучыню.
Мы хочам, каб у ЛГБТ і квір-супольнасці Беларусі быў голас. І каб гэты голас быў як мага больш гучны. «ДазХіп» — пляцоўка для голасу.
Кантакт з намі
Калі хочаш далучыцца, дапамагчы або рэалізаваць ідэю разам з намі, — пішы на пошту [email protected].
Каб адправіць каментарыі, прапановы або іншыя запыты, звязаныя з рэдакцыйным зместам, звяртайцеся па адрасе: [email protected]
Сачыце за намі