Курсы ангельскай мовы для ЛГБТК + актывіста_к 2023

Каляровая ілюстрацыя жанчыны на жоўтым фоне. У яе чорны валасы, цёмная скура, замест вачэй у яе распушчаныя карсныя кветкі падобныя на шыпшыннік. Яна ахутана чырвонымі і фалетавай кветкамі з зялёнымі сцебламі. Пялёсткі падаюць уніз.

Paula Cruz, Behance

Каб удзельнічаць у моўных курсах, вы павінны быць ЛГБТК + актывіст_кай, быць грамадзян_кай Беларусі, і даць кантакты ЛГБТК+ актывіста_к, якія б маглі вас рэкамендаваць. 


6-05-2023, 17:50

RFSL прымае новыя заяўкі ад ЛГБТК + актывіст_ак на індывідуальныя або групавыя курсы ангельскай мовы на 2023 навучальны год. 

Што ўяўляе сабой Фонд моўных курсаў?

Дадзеную ініцыятыву ажыццяўляе RFSL, шведская Федэрацыя па абароне правоў ЛГБТК+, у рамках праграмы для рэгіёну усходняга партнёрства. Яна дае магчымасць для ўмацавання патэнцыялу ЛГБТК + актывіст_ак ў дадзеным рэгіёне. Агульная мэта гэтага кампанента праграмы — пашырыць доступ асобных актывіста_ў да ведаў ангельскай мовы і ўмацаваць ўстойлівасць супольнасці шляхам пашырэння магчымасцяў працаўладкавання і наладжвання сувязяў за мяжой або ў адпаведных краінах, у выпадках, дзе можа спатрэбіцца веданне ангельскай. Гэтая ініцыятыва таксама накіравана на пашырэнне доступу да донарскага фінансавання і адпаведных прафесійных матэрыялаў.

Кандыдат_кі павінны мець дакладнае ўяўленне пра тое, як наведванне гэтых курсаў будзе спрыяць іх прафесійнаму развіццю. У 2023 годзе RFSL акажа фінансавую падтрымку прыкладна 60 актывіст_кам у праходжанні курсаў ангельскай мовы. Фонд прызначаны для курсаў ангельскай мовы, якія працягнуцца мінімум 3 і максімум 6 месяцаў, онлайн або афлайн.

Што ўключана?

  • Поўнае пакрыццё платы за навучанне. RFSL аплачвае моўныя курсы непасрэдна навучальнай установе / выкладцы_цэ ў пачатку вашага навучання. На курсах вы будзеце развіваць розныя навыкі, уключаючы разуменне на слых, пісьмо, вусную мову і гутарковую ангельскую мову; праграма будзе адаптавана да вашых індывідуальных патрэбаў.
  • Абмежаваную колькасць дадатковай фінансавай падтрымкі для пакрыцця выдаткаў на інтэрнэт, догляд за дзецьмі або праезд у навучальную ўстанову і назад.
  • Сертыфікат аб веданні ангельскай мовы ад навучальнай установы па заканчэнні курса.
  • Сяброўства ў сеткі выпускні_ц, дзякуючы якому ў вас будзе доступ да розных унікальных магчымасцяў, пастаяннага ўмацаванню патэнцыялу, наладжвання сувязяў і прафесійнага развіцця.

Што трэба зрабіць каб падацца?

Знайшлі памылку? Ctrl+Enter