Ствараецца база ЛГБТК+ фрэндлі псіхолаг_інь
Плануецца, што з базы прарасце карысны анлайн-сервіс, праз які прадстаўні_цы ЛГБТК+ кам’юніці атрымаюць якасную прафесійную псіхалагічную дапамогу — у бяспечнай і адчувальнай вэб-прасторы.
«Летась за дадзенымі ЛГБТК+ псіхолаг_інь звярнуліся больш за 200 чалавек, — адзначаюць «НР». — Мы разумеем, што шмат ЛГБТК+ людзей выпрабоўваюць цяжкасці ў камунікаванні са звычайнымі псіхолаг_інямі, якія не заўсёды разумеюць іх праблемы. У базе ЛГБТК+ фрэндлі псіхолаг_інь вы знойдзеце толькі псіхолаг_інь, якія ўмеюць мець зносіны з людзьмі кожнай арыентацыі й гендарнай ідэнтычнасці, а таксама ведаюць асаблівасці працы з ЛГБТК+ кліент_камі».
Тыя, хто звернецца па дапамогу, атрымаюць не толькі кантакты прафесіянал_ак, але і дэталёвую інфу пра кожн_ага: на чым спецыялізуецца, які досвед працы мае, як пра гэт_у псіхолаг_іню адгукаюцца кліент_кі і гэтак далей. Важны момант: кансультацыі кліент_кі сплачваюць самастойна — «Новыя Рэгіёны» толькі дапамагюць выйсці на фрэндлі-спецыяліст_ку.
Як можна дапамагчы ў гэтай добрай задуме:
- Калі ты сам_а з’яўляшся ЛГБТК+ фрэндлі псіхолаг_іняй, дадавай інфу пра сябе ў базу.
- Калі ты ведаеш спецыяліст_ак, якія працуюць з ЛГБТК+ людзьмі і шукаюць новых кліент_ак, дзяліся з імі гэтым лінкам.
Пытанні пра базу можна адрасаваць у інста-дырэкт «Новых Рэгіёнаў».