Працягваецца рэгістрацыя на канферэнцыю для псіхатэрапеўта_к

На разнакаляровым полі ў сінім і чырвоным адценнях ды іх варыяцыях напісана белымі літарамі: анлайн-канферэнцыя Псіхатэрапія па-за межамі гетэранарматыўнасці і рымская цыфра тры.

23 сакавіка – 14 красавіка 2023 года адбудзецца трэцяя канферэнцыя «Псіхатэрапія па-за межамі гетэранарматыўнасці», прысвечаная аспектам работы з ЛГБТК+ кліентамі. Канферэнцыя пройдзе ў анлайн-фармаце.

Удзел у форуме бясплатны. Карысна будзе далучыцца псіхолаг_іням, псіхатэрапеўт_кам, псіхіятр_ыням, сацыяльным работні_цам, а таксама супрацоўні_цам і навучэн_кам псіхалагічных праграм. Фармат мерапрыемства — zoom-мітынгі.

Арганізатар_кі заяўляюць «Псіхатэрапію па-за межамі гетэранарматыўнасці» як пляцоўку для дыялогу, магчымасць разбураць стэрэатыпы і шукаць адказы на пытанні, якія хвалююць прадстаўні_ц сферы, «каб кожны кліент адчуваў падтрымку і прыняцце ў тэрапіі».

У праграме ўжо заяўленыя:

  • лекцыя «Не хачу быць такім/ой: Стратэгіі работы з засвоеным непрыманнем сваёй сэксуальнасці і гендара» (Кір Фёдараў);
  • лекцыя «Магу быць любімым/ай: Як жыць у свеце, дзе ёсць дыскрымінацыя і гвалт?» (Кір Фёдараў);
  • інтэрактыўная лекцыя «Тэма прыхільнасці ў кантэксце работы з ЛГБТК-персонамі» (Аліна Бычкова);
  • інтэрактыўная лекцыя «(К)ПТСР: чаму цяпер усё больш гаворым пра гэтыя з’явы?» (Аліна Бычкова).

Праграма яшчэ будзе дапаўняцца. Можна сачыць за абнаўленнямі ў інстаграме ці тэлеграме.

Рэгістравацца на канферэнцыю «Псіхатэрапія па-за межамі гетэранарматыўнасці» трэба па спасылцы.

Знайшлі памылку? Ctrl+Enter