Анансаваная інфакампанія супраць стыгматызацыі ЛГБТК+ людзей

Размыты фон, на якім можна ўгадаць паўкружжа ў вясёлкавых колерах, на пярэднім плане — надпіс: Апытанне, як беларуы і беларускі ставяцца да ЛГБТК+ людзей. Каля слова Апытанне размешчаная іконка апытанкі з чэкбоксамі і бабламі накшталту тых, што выкарыстоўваюцца ў коміксах.

Беларуская Праваабарончая Школа

Маладая ініцыятыва «Гэта ОКЕЙ» плануе добрую справу і запрашае ўсіх неабыякавых дапамагчы з даследаваннем пра ўспрыняцце ЛГБТК+ беларус_камі.

«Гэта ОКЕЙ» была створаная выпускніцамі адукацыйных праграм «Беларускай Праваабарончай Школы». Зараз каманда ладзіць даследванне, якое пакажа, як ставяцца да ЛГБТК+ людзей тыя беларус_кі, што з ЛГБТК+ сябе не суадносяць. Вынікі апытання дапамогуць як мае быць спланаваць далейшую працу і больш эфектыўна супрацьстаяць стыгматызацыі квіроў.

Апытанка займае не болей за 5 хвілін. У «Гэта ОКЕЙ» запэўніваюць, што апытанне цалкам ананімнае, а яго вынікі будуць выкарыстоўвацца выключна ў абагульненым выглядзе. Саміх ЛГБТК+ людзей на пытанні адказваць тут не запрашаюць, але люб_ая жадаюч_ая можа дапамагчы, калі пашэрыць лінк на даследванне сярод сваіх сябро_вак.

Спасылка на даследаванне — вось тут

Знайшлі памылку? Ctrl+Enter