Што такое гетэрагнуткасць?

Спойлер: зусім не тое ж самае, што бісэксуальнасць.

Иллюстрация: На черном фоне пересекаются три изображения человеческих голов в профиль. Темно-серое изображение головы расположено внизу и смотрит влево, на нем светло-серое изображение головы, которое смотрит вправо, между ними фрагмент разноцветного профиля от лба до подбородка, который смотрит влево.

Эксперыменты — важная частка даследавання ўласнай квір-ідэнтычнасці, і вельмі добра, калі нам хапае слоў для таго, каб гэтыя эксперыменты апісваць. Спецыяльна для амерыканскага выдання Them лайфстайл-рэдактар_ка Кісп Лопэс даследавалі такую з'яву, як гетэрагнуткасць. Для гэтага яны звярнуліся па тлумачэнне паняцця да гетэрагнуткіх людзей і дэйтынг-эксперт_ак. Публікуем пераклад гэтага цікавага матэрыялу ў фармаце «пытанне — адказ».

Каго называюць гетэрагнуткімі людзьмі? 

«Гетэрагнуткімі» або «гетэрафлексібельнымі» (heteroflexible) можна назваць людзей, якія звычайна ідэнтыфікуюць сябе як гетэрасэксуал_ак, але часам іх поцяг або жаданні трапляюць у квір-спектр. «Гетэрагнуткасць ахоплівае шырокую гаму сэксуальнасцяў, і мы лічым, што гэтым словам могуць сігналізаваць пра сваю гатоўнасць да даследавання усе — ад людзей, у якіх ёсць цікавасць да аднаполых адносінаў, да тых, хто ўспрымае сваю сэксуальнасць бліжэй да таго, што звычайна называюць бісэксуальнасцю», — кажа Ганна Кірава, генеральная дырэктарка дэйтынг-праграмы для поліаморных і ЛГБТК+ людзей Feeld.

Існуе шмат варыянтаў таго, як гетэрагнуткія людзі адчуваюць цягу да кагосьці. Нехта ніколі не даследавалі свае не гетэрасэксуальныя жаданні, але хочуць гэтага. Нехта ішлі за гэтымі жаданнямі, але ўсё яшчэ ідэнтыфікуюць сябе як гетэрасэксуал_ку. Хтосьці практыкуе такое ўвесь час, але не хоча начэпліваць на сябе цэтлікі накшталт «я бі-цікаўны мужчына», «бісэксуальная жанчына», «пансэксуальн_ая небінарная персона». Ключавое тут — рухомасць, імкненне да даследавання.

Хіба гэта не пра бісэксуальнасць? 

Некаторым людзям тэрмін «гетэрагнуткасць» здаецца спрэчным: маўляў, ён сцірае бачнасць бісэксуальных людзей і выводзіць жаданні з прасторы квірнага. Тыя, каму тэрмін падабаецца, выстаўляюць у абарону аргумент, што тэрмін «гетэрагнуткасць» дапамагае стварыць прастору для людзей, якія сумняваюцца ў сваёй сэксуальнай ідэнтычнасці.

«Гетэрагнуткасць» — зусім новае слоўца? 

«Гетэрагнуткая» схільнасць і паводзіны, верагодна, існавалі заўсёды, але тэрмін як такі стаў актыўны ў 1990-я. У эсэ 2000 года для часопіса Salon прафесарка сацыялогіі Ельскага ўніверсітэта Лоры Эсіг апісала гетэрагнуткасць як «найноўшы семантычны хітрык, які дазваляе захоўваць шырыню сэксуальных опцый» і раскрытыкавала гэты тэрмін за відавочнае «непрыманне бісэксуальнасці». Паводле слоўніка Merriam-Webster, слова heteroflexible стала больш шырока выкарыстоўвацца ў 2000-х. 

Не ўсе людзі, якія падыходзяць пад крытэрыі гетэрагнуткасці, рэзаніруюць з гэтым словам. Замест яго можна пачуць нешта накшталт «адкрыты да новага ў сэксе» (sexually open-minded). Многія людзі не зусім гетэрасэксуальныя. Паводле даследавання 2019 года, цэлыя 15% насельніцтва ЗША ідэнтыфікуюцца з гетэрагнуткасцю.

Як выглядае гетэрагнуткасць на практыцы? 

Па-рознаму. Для некаторых быць гетэрагнутк_ай значыць быць у гетэрасэксуальных стасунках, але і адчуваць поцяг да прадстаўні_ц свайго гендару. Іншыя могуць хадзіць на спатканні і дзейнічаць, як падказваюць матылькі ў жываце, але яны не гатовыя назваць сябе бісэксуальнымі або пансэксуальнымі. 

«Людзі могуць называць сябе гетэрагнуткімі або мець гетэрагнуткія паводзіны з-за прафесіі (напрыклад, сэкс-работні_цы) ці таму, што яны хочуць займацца сэксам, але не абавязкова знаходзяць яго асабліва прывабным ці атрымліваюць ад яго моцнае задавальненне, — кажа Мішэль Фарсье, лекарка ў FOLX Health. — Бо табе не абавязкова адчуваць да кагосьці поцяг, каб займацца з ім ці з ёй сэксам».

Фарсье нагадвае, што гендар і сэксуальнасць людзей — шматгранныя з'явы, таму не дзіўна, што некаторыя людзі ідэнтыфікуюць сябе як гетэрасэксуал_ак, але пры гэтым эксперыментуюць з партнёр_камі рознага гендару, удзельнічаюць у нейкіх «негетэрасэксуальных» практыках і атрымліваюць ад іх задавальненне.


Иллюстрация: восемь цветных горизонтальных полос с градиентом ярко-желтого, розового, сиреневого, фиолетового, голубого, темно-голубого, серого и черного цветов. Градиент на каждой полосе разный, к центру иллюстрации черного и ярко-желтого цветов становится больше, и потом уменьшается к низу. На общем рисунке создается форма разноцветных песочных часов.

У чым розніца паміж гетэрагнуткімі, бі-цікаўнымі і бісэксуальнымі людзьмі? 

Хоць гетэрагнуткасць, бі-цікаўнасць і бісэксуальнасць сведчаць пра магчымасць цягі да прадстаў_ніц некалькіх гендараў, паміж гэтымі ідэнтычнасцямі існуюць выразныя адрозненні.

Бісэксуальныя людзі могуць адчуваць сэксуальны і рамантычны поцяг да людзей свайго і іншых гендараў. Абноўленае азначэнне прыметніка bisexual у слоўніку Merriam-Webster гучыць так: «Той, які мае дачыненне да сэксуальнай ці рамантычнай цягі да людзей сваёй і іншых гендарных ідэнтычнасцяў, звязаны з імі, або той, які характарызуецца імі». Некаторыя бі-цікаўныя (bi-curious) людзі адносяць сябе да супольнасці бі+ (або да бісэксуальнага спектру), але ўсё залежыць ад канкрэтнага чалавека.

«Некаторыя людзі блытаюць бісэксуальнасць з гетэрагнуткасцю, — кажа доктарка Фарсье. — Адно з адрозненняў тут палягае ў тым, што некаторыя гетэрагнуткія людзі могуць не адчуваць цягі да людзей свайго гендару, але практыкаваць з імі сэксуальныя паводзіны».
Іншае адрозненне паміж гетэрагнуткімі людзьмі, бі-цікаўнымі людзьмі і бісэксуал_камі — у тым, што і гетэрагнуткія, і бі-цікаўныя людзі адкрытыя для квір-досведу, але ў асноўным ўспрымаюць свет гетэрасэксуальна, тады як бісэксуал_кі адносяць сябе да квір-людзей. 
Хоць гетэрагнуткія і бі-цікаўныя людзі могуць адчуваць цягу да прадстаў_ніц свайго гендару, тэрміны не дублююць адзін аднаго цалкам. Некаторыя гетэрагнуткія людзі могуць называць сябе бі-цікаўнымі. Іншыя «згодныя» толькі на гетэрагнуткасць. Важна пытацца ў людзей, які тэрмін ім больш пасуе, а не выбіраць нешта за іх.

Чаму «гетэрагнуткасць» — спрэчны тэрмін? 

Вышэй мы ўжо згадвалі эсэ Лоры Эсіг, у якім яна крытыкуе тэрмін, але публікацыя такога кшталту — не адзіная. У 2017 годзе Чарлі Уільямс у артыкуле для часопіса Affinity выказвае асцярогу з нагоды меркавання, быццам «гетэрагнуткасць» можа дапамагаць людзям, якія не гатовыя адкрыта казаць пра сваю бісэксуальнасць: «Гэтая ідэя ахутвае бісэксуальнасць флёрам трывожнасці, быццам бісэксуальнасць — гэта нешта занадта вялікае і складанае, каб яе маглі разумець тыя, хто побач. Атрымліваецца, быццам быць бісэксуальным чалавекам — гэта нешта дрэннае, а калі пазначыць сябе іншым тэрмінам, ты чароўным чынам пазбавішся ад факта сваёй бісэксуальнасці».

Гетэрагнуткім людзям ёсць што на гэта адказаць. «Мне кажуць, што гэты тэрмін сцірае бісэксуальны досвед, — кажа ананімн_ая гетэрагнутк_ая карысталь_ніца Feeld з Чыкага. — Пацешна, бо раней ад бісэксуальных людзей часта патрабавалі «вызначыцца» ці перастаць шукаць увагі. Мая гетэрагнуткасць нічога не забірае ў бісэксуальных людзей, гэтак жа, як бісэксуальнасць не адмяняе існавання геяў».

Незалежна ад таго, дзе на ЛГБТК+ спектры могуць знайсці сябе гетэрагнуткія людзі (калі яны наогул сябе да яго адносяць), Ганна Кірава з Feeld заклікае людзей задумацца пра тое, як праца квір- і транс-актывіст_ак стварыла прастору для гэтага адкрытага даследавання сэксуальнасці: «Хоць мы, верагодна, па-рознаму перажываем нашу барацьбу, важна прызнаць, што свабода проста называць сябе гетэрагнуткім чалавекам магчымая толькі дзякуючы дапамозе і актывізму ЛГБТК+ супольнасці».

Ці адносяцца гетэрагнуткія людзі да ЛГБТК+? 

Часам. Хай літара «Г» у ЛГБТК+ і не азначае гетэрагнуткасць, некаторых гетэрагнуткіх людзей можна лічыць часткай супольнасці. Але, як і ў выпадку з усімі парасонавымі абрэвіятурамі і саманазвамі, гэта залежыць ад таго, як гетэрагнуткія людзі ўспрымаюць сваю ідэнтычнасць. Некаторыя гетэрагнуткія людзі адчуваюць, што па праву могуць займаць ЛГБТК+ прастору, а іншыя лічаць, што гэта не так. Для карысталь_ніцы Feeld з Чыкага гетэрагнуткасць добрая тым, што яна больш дакладна апісвае яе рэальнасць і дыстанцуе яе ад квір-прасторы, дзе яна пачуваецца не ў сваёй талерцы. 

Найлепшы спосаб зразумець, ці адносіцца гетэрагнуткі чалавек да ЛГБТК+, — гэта спытаць. Але толькі калі ваша пытанне сапраўды дарэчнае. 

Ці існуе гетэрагнуткі сцяг?

Так! Калі ты гетэрагнутк_ая персона, ёсць сцяг, пад які ты з гонарам можаш стаць. Сцяг гетэрафлексібільнага кам'юніці з'явіўся ў 2015 годзе. Ён складаецца з чорна-белага градыентнага фону з вясёлкавай паласой пасярэдзіне. Градыентныя палосы ад чорнага да белага сімвалізуюць шкалу Кінсі, а вясёлка — цікавасць да квір-сэксуальнасці. Сцяг, дарэчы, вельмі падобны да гомагнуткага сцяга, дзе чорна-белы градыент месціцца пасярэдзіне вясёлкі.

Знайшлі памылку? Ctrl+Enter